навіныжыцьцяпіскнігітворыкрытыкафотавідэа
 

 

Бібліяграфія

 

69. Ордэн Белай Мышы. «Фонд Kamunikat.org», «Logvino literatūros namai», 2022

68. Краєвид з ментоловим ароматом. Коротка проза — «Видавництво Старого Лева», Львів, 2021

67. Все як раніше лише імена змінилися. Вірші — «Люта справа», Київ, 2021

66. Porucznik Piatrowicz i chorąży Duch. Ballady — «Warsztaty Kultury», Lublin, 2021

65. Імёны Свабоды. Выданьне чацьвёртае (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020

64. Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань. Балады — «Кнігазбор», Мінск, 2018

63. Faszination Belarus. Illustrierte Geschichte. Eines unbekannten landes. — СОРА, Літва, 2018

62. Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania. An illustrated history. — «Тэхналогія»,  Мінск, 2018

61. Пяцікніжжа Уладзіміра Арлова — «Логвінаў», Мінск, 2018

  • "Архіварыус Война" - гістарычная проза.
  • "Вустрыцы а пятай раніцы" - выбраныя эсэ.
  • "Я марыў стаць шпіёнам" - сучасная проза.
  • "Краіна Ур" - вершы і балады.
  • "Танцы над горадам" - проза апошніх гадоў.

60. Танцы над горадам. Тры аповесці — «Логвінаў», Мінск, 2017

59. Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі — «Тэхналогія», Мінск, 2016, 2017, 2019

58. Імёны Свабоды. Выданьне трэцяе, дапрацаванае і дапоўненае (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2015

57. Patria aeterna: apaviadańni — Vydaviec Alaksiej Varaksin, Miensk, 2015

56. Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World — УП «Рифтур», Мінск, 2014

55. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя — KALLIGRAM, Браціслава, Славакія, 2012, 2013

54. This country called Belarus. An Illustrated History — KALLIGRAM, Bratislava, Slovakia, 2013

53. Страна Беларусь. Иллюстрированная история — KALLIGRAM, Братислава, Словакия, 2013

52. Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя — KALLIGRAM, Браціслава, Славакія, 2012, 2013

51. Ордэн Белай Мышы. (Серыя «Я кнігу маю») — Мн., 2013

50. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі. — Мн., 2012

49. Пакуль ляціць страла. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012

48. Тайны полоцкой истории. — Мн., 2012

47. Імёны Свабоды. Аўдыёкніга — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011

46. Ля Дзікага Поля. Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ. — Мн., 2010

45. Усё па ранейшаму толькі імёны зьмяніліся. — Мн., 2009

44. Prom przez kanał La Manche.. — Gdańsk., 2009

43. Таямніцы Полацкай гісторыі. — Мн., 2008.

42. Ордэн Белай Мышы. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008

41. Паром празь Ля-Манш. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008

40. Паўстанцы. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008

39. Сны імператара. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008

38. Таямніцы полацкай гісторыі. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008

37. Адкуль наш род. Аўдыёкніга. — Выдавец Алесь Калоша, 2007

36. Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007

35. Час чумы. Аўдыёкніга. — Выдавец ІП Алесь Калоша, 2006

34. Паром празь Ля-Манш. Вершы. — Мн., 2006

33. Kochanek jej wysokości. — Wrocław. 2006

32. Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. (Фота Сяргея Плыткевіча.) — Мн., 2005

31. Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Мн., 2005

30. Реквієм для бензопилки. — Київ, 2005

29. Час чумы. Гістарычныя аповесці. Апавяданні. — Мн., 2005

28. Каханак яе вялікасці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Мн., 2004

27. Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Мн., 2003

26. Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 2003

25. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Марцін (Славакія), 2003, KALLIGRAM, Браціслава, Славакія, 2012, 2013

24. Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ. — Мн., 2001

23. Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001

22. Requiem dla piły motorowej. — Białystok, 2000

21. Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы. — Мн., 2000

20. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі.
(У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). — Вільня, 1999, 2000, 2002

19. Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998

18. Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998

17. Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998

16. Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003

15. Тайны полоцкой истории. — Мн., 1995

14. Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995

13. Таямніцы полацкай гісторыі. — Мн., 1994, 2000, 2002

12. Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994

11. Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993

10. Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992

9. «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992

8. Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Мн., 1992

7. Еўфрасіння Полацкая. Ефросиния Полоцкая. — Мн., 1992

6. Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992

5. Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991

4. Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990

3. Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989

2. День, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988

1. Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986

 
 


Ордэн Белай Мышы.
«Фонд Kamunikat.org», «Logvino literatūros namai», 2022.
ISBN 978-83-960735-2-5

У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў.

 


Краєвид з ментоловим ароматом. Коротка проза
«Видавництво Старого Лева», Львів, 2021.
ISBN 978-617-679-914-6

Уладзімєр Арлов – білоруский письменник, автор численних прозових, поетичних книжок, історичних нарисів та есе.

До цієї збірки вміщено містичну історію кохання «Краєвид з ментоловим ароматом», антиколоніальну «Сибірьску повість», біографічну коротку прозу з циклу «Полоцькі аповідання» та іронічну антиутопію «Орден Билої Миші».

Біографічні тексти, списані з дитинства та студентства автора, — це мандрівка в часі та просторами радянської Білорусі, а деякі їхні герої, попри те, що це знайомі, друзі, сусіди чи однокласники автора, ніби зійшли із колонки кримінальної хроніки. Ці спогади з минулого, а також антиутопія «Орден Білої Миші» допоможуть зрозуміти, які процеси відбуваються у сучасній Білорусі, в якому стані нині білоруська мова, чи мають громадяни вибір та свободу слова.

Натомість «Краєвид з ментоловим ароматом» майже позбавлений персонажів. Це езотерична історія про ідеальну жінку, за кохання до якої чоловік мусить дорого заплатити.

 


Все як раніше лише імена змінилися. Вірші
«Люта справа», Київ, 2021.
ISBN 978-617-7420-89-6

Збірка віршів визначного білоруського письменника, знаного також як майстер прози. Поезії Арлова відзначені літературними преміями Польщі і Болгарії. Неповторний грубуватий стиль, вражаючі історичні реалії, вплетені поміж них дотепні висновки та ремінісценції — все це робить поезію Уладзімєра Арлова цікавою й інтригуючою для підготованого читача.

 


Porucznik Piatrowicz i chorąży Duch. Ballady
«Warsztaty Kultury», Lublin, 2021.
ISBN 978-83-64375-54-5

Niezwykłość tej książki polega na jej różnorodności zarazem. Te ballady, z akcją rozgrywającą się na przestrzeni wieków, przez które przewija się cała plejada postaci historycznych i współczesnych, od kata w rodzinnym Płocku, przez renesansowych artystów z Padwy, Casanovę, po współczesnych ukraińskich poetów, łączy osoba autora - poety i historyka, podróżnika i archeologa własnej duszy. Niemal reportażowy weryzm łączy się z oniryzmem, liryzm przeplata się z ironią i sarkazmem, humor często przełamuje się z poczuciem tragizmu. Czytając Porucznika Piatrowicza i chorążego Ducha odbywamy fantastyczną podróż po historii i współczesności.

 


Імёны Свабоды. — 4-е выд., дап.
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020.— 826 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.)
ISBN 978-0-929849-83-6
 

«Імёны Свабоды» — гэта 365+1 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў вуліц, плошчаў і гарадоў.
 

 


Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань. Балады
«Кнігазбор», Мінск, 2018. — 132 с.
ISBN 978-985-7180-95-0

Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара - паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.

 


Faszination Belarus. Illustrierte Geschichte eines unbekannten landes.
«KALLIGRAM» Bratislava, Slovakia, 2018.
ISBN 978-60-9823-400-8

Das vorliegende Buch führt unterhaltsam in die belarussische Geschichte von den Anfängen bis Anfang des 20. Jahrhunderts ein und ist für jeden Leser altersunabhängig verständlich. Auf den Seiten dieses Buches begegnen dem Leser herausragende Persönlichkeiten aus der Geschichte von Belarus. Man lernt das Leben und die Bräuche kennen und erfährt von in Kriegen davongetragenen Siegen und kulturellen Errungenschaften der Belarussen in unterschiedlichen Epochen. Das Buch enthält über 2000 Illustrationen, darunter einzigartige Miniaturzeichnungen aus Chroniken, mittelalterliche Gravuren, fotografische Raritäten. Viele der Illustrationen waren selbst dem belarussischen Leser bisher unbekannt.
Die Geschichte von Belarus wird als ein Bestandteil der gesamteuropäischen Zivilisation betrachtet.

 


Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania. An illustrated history.
«KALLIGRAM» Bratislava, Slovakia, 2018.
ISBN 978-985-458-294-8

The book that you now hold in your hands is to a certain extent a continuation of the earlier illustrated history of Belarus entitled This Country Called Belarus. It is aimed at the widest possible readership and addresses that most fascinating era in Belarusian history - the times of the Grand Duchy of Lithuania. This was a powerful European state in which the early modern Belarusian nation was formed, and in which the lands populated by ancestors of modern Belarusians played a leading role. Indeed, so important was their contribution that Old Belarusian, called Ruthenian at the time, became the state language.
Many modern nations view the Grand Duchy as their historical homeland. The Baltic Lithuanian (Lietuvian) people, whose ancestors chiefly populated the north-western region of the Grand Duchy called Samogitia, for a long period lived in the same country as the Belarusians. They also share centuries of common history with the Ukrainians, the Belarusian Tatars and the Jews who went by the name 'Litvaki'. However, the primary purpose of the book is to focus on the part played by the forebears of modern Belarusians in building the state.
You will be meeting many eminent historical personalities: statesmen, military commanders and scholars. The book is going to tell you how the people in the Grand Duchy of Lithuania lived, about the victories they won and their cultural achievements. On the basis of historical facts, the book will demonstrate that the Grand Duchy of Lithuania, or Litva for short, was essentially an old Belarusian state, and the names Litvins/Lithuanians for centuries referred to the inhabitants of ethnic Belarusian lands.
This edition contains almost 2,000 illustrations, including miniatures from chronicles, mediaeval engravings, unique photographs, artistic impressions and replicas. Many of the pictures have never previously been published.
The book sets out the history of Belarus as an integral part of European civilisation as a whole.

 


Пяцікніжжа Уладзіміра Арлова:
"Архіварыус Война" - гістарычная проза.
"Вустрыцы а пятай раніцы" - выбраныя эсэ.
"Я марыў стаць шпіёнам" - сучасная проза.
"Краіна Ур" - вершы і балады.
"Танцы над горадам" - проза апошніх гадоў.
«Логвінаў» Мінск.

Пяцікніжжа Уладзіміра Арлова, дзе ўвазе чытача прапануюцца выбраныя творы пісьменніка.

 

 


Танцы над горадам. Тры аповесці
«Логвінаў» Мінск, 2017.— 194 с.
ISBN 978-609-8213-08-9

Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, - самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.
 

 


Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі.
«Тэналогія» Мінск, 2016.— 223 с.: іл.
ISBN 978-985-458-274-0
 

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.
Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.
 

 


Імёны Свабоды. — 3-е выд., дап.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2015.— 668 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.)
ISBN 978-0-929849-71-3
 

«Імёны Свабоды» — гэта 300 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў вуліц, плошчаў і гарадоў.
 

 


Patria aeterna: apaviadańni
Vydaveiec Alaksiej Varaksin, Miensk, 2015 — 96 s.
ISBN 978-985-7128-12-9
 

Uvazie čytačoŭ prapanoŭvajucca vybranyja histaryčnyja apaviadańni Ŭładzimiera Arłova. Hetaj knihaju jaje vydaviec Alaksiej Varaksin padtrymlivaje daŭniuju tradycyju biełaruskaj łacinki.

 


Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World
УП «Рифтур», Мінск, 2014 — іл.
ISBN 978-985-7047-55-0
 

Кніга, якую вы трымаеце ў руках, адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў:
Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду?
Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў?
За што князя Усяслава Брачыславіча празвалі Чарадзеем?
Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора?
Як трапіць у полацікія падземныя лабірынты?
Чаму полацк стаў сталіцай Ордэна езуітаў?
Хто такі «Чорны афіцэр»?
Дзе шукаць Крыж Еўфрасінні Полацкай?

The book you are now holding in your hands will shed some light on these and many other of the city's numerous mysteries:
What is the age of the oldest Belarusian city?
Why are so many treasures still being found in Polacak?
Why was Prince Usiaslaū called the Sorcerer?
Where did the library of the Cathedral of St Sophia disappear?
How do you find your way into the maze of vaults that lie beneath Polacak?
Why did Polacak become the capital of the Jesuit Order?
Who is the Black Officer?
Where is the Cross of St Eūfrosińnia?
 

 


Краіна Беларусь.
Ілюстраваная гісторыя
KALLIGRAM, Браціслава, Славакія, 2012, 2013 — іл.
ISBN 978-80-8101-603-5
 

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку унікальныя летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фатаздымкі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.
 

 


This country called Belarus.
An Illustrated History
KALLIGRAM, spol. s.r.o., 2013 — ил.
ISBN 978-80-8101-692-9
 

This book for the general reader offers a survey of the history of Belarus from the earliest period up to the beginning of the 20th century. On its pages readers will meet the great figures of Belarusian history. They will discover how Belarusians lived at different stages of their history, what wars they had to fight and how they developed culturally.

The book contains more than two thousand illustrations, including unique manuscript miniatures, mediaeval engravings and rare photographs. Many of the illustrations have never previously been published. The history of Belarus is here presented as an integral part of the development of European civilisation as a whole.
 


Страна Беларусь.
Иллюстрированная история
KALLIGRAM, spol. s.r.o., 2013 — ил.
ISBN 978-80-8101-693-6
 

Занимательная и доступная для читателя любого возраста, эта книга вводит в мир нашего прошлого от древнейших времен до начала ХХ века. На ее страницах вы встретитесь с выдающимися историческими личностями, узнаете о жизни и быте, военных триумфах и культурных достижениях белорусов в разные эпохи.

Книга содержит около двух тысяч иллюстраций, в том числе уникальные летописные миниатюры, средневековые гравюры, редкие фотоснимки. Многие иллюстрации ранее были известны только узкому кругу специалистов. История Беларуси рассматривается как часть общеевропейского цивилизационного процесса.
 



2013 год 

Краiна Беларусь: Вялiкае Княства Лiтоўскае.
Iлюстраваная гiсторыя
KALLIGRAM, spol. s.r.o., 2012, 2013 — іл.
ISBN 978-985-6919-82-7 (2012)
ISBN 978-80-8101-602-8 (2013)
 

Кніга, якую вы трымаеце ў руках, у пэўным сэнсе з'яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання «Краіна Беларусь». Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай. Сваёй гістарычнай радзімаю Вялікае Княства Літоўскае лічаць і летувісы, і ўкраінцы, якія доўгі чac жылі з беларусамі ў агульнай краіне, а таксама беларускія татары і габраі-літвакі. Аднак гэтая кніга мае на мэце расказаць найперш пра дзяржаватворчую ролю нашых продкаў. Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Вы даведаецеся пра жыццё і побыт, ваенныя перамогі і культурныя дасягненні прадзедаў. На аснове гістарычных фактаў кніга даводзіць, што Вялікае Княства Літоўскае — нашая дзяржава, а найменні «Літва» і «ліцьвіны» на працягу некалыкіх стагоддзяў былі назовамі Беларусі і беларусаў.

У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.
 


2012 год 

Ордэн Белай Мышы
Мн.: Логвінаў, 2013.— 390 с. (Серыя «Я кнігу маю» )
ISBN 978-985-562-031-1
 

У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка. Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву.

У кнігу ўвайшлі таксама «Полацкія апавяданні» ды іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.
 


Сьвецяцца вокны ды нікога за імі
Мн.: Логвінаў, 2012.— 400 с.
ISBN 978-985-6991-97-7
 

Уладзімер Арлоў выдаў пяць паэтычных кніг. Адна зь іх – «Паром празь Ля-Манш», пераствораная па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, прынесла аўтару міжнародную прэмію «Эўрапейскі паэт Свабоды» (Гданьск, 2010). Пад гэтаю вокладкай выбраныя вершы мінулых гадоў сустрэліся з напісанымі ў апошні час. Падтрымліваючы даўнюю традыцыю беларускай лацінкі, Уладзімер Арлоў выпусьціў новую кнігу у дзьвюх вэрсіях.
 


Пакуль ляціць страла
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012.— 400 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.)
ISBN 978-0-929849-43-0
 

«Пакуль ляціць страла» – сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрніках і ва ўнівэрсытэтах. Дасьціпна, глыбока, дакладна – раз за разам страла патрапляе ў цэль. Клясычны, як Адысэй, Арлоў.
 


Тайны полоцкой истории.
Минск.: Попурри, 2012.— 608 с.: ил.
ISBN 978-985-15-1485-0
 

Читателя ждёт увлекательное путешествие в полоцкую старину. Автор подробно рассказывает о независимом Полоцком княжестве и судьбе национальной реликвии – креста святой Евфросинии, о деятельности в Полоцке Ордена иезуитов и событиях 1812 года, о Полоцком кадетском корпусе и выдающихся людях, которых дал миру древнейший город нашей страны, объявленный в 2010 году культурной столицей Беларуси.

Книга адресована старшеклассникам и студентам, а так же всем, кто стремится глубже узнать историю Беларуси.
 


ІМЁНЫ СВАБОДЫ
Чытае аўтар.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011 г.
 

«Імёны Свабоды» – гэта 266 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў. Аўдыёкніга можа служыць дапаможнікам у напісаньні раманаў, стварэньні фільмаў, абароне дысэртацыяў, перайменаваньні плошчаў ды інш.
 

 


Ля Дзікага Поля
Мн.: Логвінаў, 2010. – 302 с.
ISBN 978-985-6901-80-8
 

У выдавецтве «Логвінаў» пабачыла свет кніга выбранай гістарычнай прозы Уладзіміра Арлова «Ля Дзікага Поля». Яе склалі аповесць «Сны імператара», а таксама лепшыя апавяданні і вядомае эсэ «Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегнуць выгнання».
 


Усё па ранейшаму толькі імёны зьмяніліся
Мн.: Логвінаў, 2009. – 104 с.
ISBN 978-985-6901-41-9
 

Уладзімір Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку. Майстар гістарычнае прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданьне стылем і сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны.

Часопіс «ARCHE».
 


Prom przez kanał La Manche.
Gdańsk.: slowo/obraz terytoria, 2009. – 184 с.
ISBN 978-83-7453-903-6
 

Seria poetycka Europejski Poeta Wolności. Nomìnacje

Nagroda Literacka Miasta Gdańska Europejski Poeta Wolności, przyznawana co dwa lata, wyróżnia i promuje zjawiska poetyckie o wybitnych wartościach artystycznych, podejmujące temat wolności. W pierwszej edycji Nagrody biorą udział poeci z Francji, Cypru, Szwecji, Słowacji Słowenii, Serbii, Białorusi i Polski.

Uładzimier Arłoŭ – poeta, prozaik i eseista. Urodził się w roku 1953 w Połocku na Białorusi. Studiował historię w Mińsku. Był represjonowany przez łukaszenkowskie władze za udział w demokraticzney opozycji. Opublikował ponad 20 tomów prozy i kilka zbiorów poezji.
 


Таямніцы Полацкай гісторыі.
Мн.: Папуры, 2008.— 608 с.: іл.
ISBN 978-985-15-0288-8
 

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі – крыжа Святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку Ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.

Кніга адрасаваная старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
 


ОРДЭН БЕЛАЙ МЫШЫ
Чытае аўтар.
Выдавецка-рэкламная кампанія «БелТонМедыа», 2008 г.
 

Выбраныя апавяданні («Ордэн Белай Мышы», «Маша і мядзведзі», «Малекула», «Я марыў стаць шпіёнам», «Рыба і іншыя», «Рэквіем для бензапілы», «Мой знаёмы забойца Сяргей», «Вова Цымерман», «Прароцтвы Розы Герцыковіч», «Інтэрнат», «Genius loci»).
Выбраныя эсэ («За што Авін забіў Кавеля», «Ці бываюць чарвівыя мандарыны», «Задніца Еўропы», «Канцэрт для міланскіх катоў», «Мёртвыя не пацеюць», «Два дні ў Парыжы», «Незалежнасць – гэта...»).
 

 


ПАРОМ ПРАЗЬ ЛЯ-МАНШ
Чытае аўтар.
Выдавецка-рэкламная кампанія «БелТонМедыа», 2008 г.
 

«Прыйшоў на сьвет у год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага, пад знакам Дзевы, у радзільні насупроць Сафійскага сабору у Полацку… За тае пары так і бадзяюся па замурованых лябірынтах, шукаючы Полацкі летапіс, крыж Эйфрасіньні і сумнеўную славу...»
Аўдыёкнігу склалі верлібры са зборніка «Паром празь Ля-Манш», а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. За кнігу «Паром празь Ля-Манш» Уладзімер Арлоў атрымаў прэмію «Эўрапейскі паэт Свабоды», прысуджэньне якой адбылося ў 2010 г. ў Гданьску.
 

 


ПАЎСТАНЦЫ
Чытае аўтар.
Час гучання — 3 гадз. 20 хв. Stereo, MP3 320 кВit/s, 44,1 kHz.
Выдавецка-рэкламная кампанія «БелТонМедыа», 2008 г.
 

Аўдыёкніга зьмяшчае гістарычныя эсэ з аўтарскай радыёпраграмы Ўладзімера Арлова «Галерэя Кліё» (1999—2002)
 

 трэкі з аўдыёкнігі

 


СНЫ ІМПЕРАТАРА
Чытае Андрэй Каляда.
Час гучання — 9 гадз. 20 хв. Stereo, MP3 320 кВit/s, 44,1 kHz.
Выдавецка-рэкламная кампанія «БелТонМедыа», 2008 г.

У новую аўдыёкнігу Уладзіміра Арлова Ўвайшлі папулярныя гістарычныя апавяданні, а таксама аповесць «Сны імператара». Слухача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй гістарычных асобаў, сярод якіх Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года, Кацярына II і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь Геранім Радзівіл. Шэраг твораў уключаныя ў школьныя праграмы.

 трэкі з аўдыёкнігі

 


ТАЯМНІЦЫ ПОЛАЦКАЙ ГІСТОРЫІ
Чытае аўтар.
Час гучання — 18 гадз. Stereo, MP3 320 кВit/s, 44,1 kHz.
Выдавецка-рэкламная кампанія «БелТонМедыа», 2008 г.
 

«Таямніцы полацкай гісторыі» — гэта сваесаблівае прызнанне вядомага пісменніка ў любові да роднага горада. «Таямніцы» увайшлі ў спіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг XX ст., складзены на падставе чытацкіх лістоў газетай «Наша Ніва».
 

 трэкі з аўдыёкнігі

 


АДКУЛЬ НАШ РОД
Чытае аўтар.
Час гучання — 6 гадз. 40 хв. Stereo, MP3 320 кВit/s, 44,1 kHz.
Выдавец Алесь Калоша, 2007 г.
 

Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Сярод герояў кнігі — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі... Аўдыёкніга мае багатае гукавое афармленне і малюнкі, што стварае ў юнага слухача эфект прысутнасці пры падзеях, аб якіх апавядае аўтар. Кнігу можна не толькі слухаць, але і чытаць.
 

 трэкі з аўдыёкнігі

 


Імёны Свабоды.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007.— 576 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.)
ISBN 978-0-929849-14-0
 

«Імёны Свабоды» — гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.
 


ЧАС ЧУМЫ
Чытае Леанід Дзяркач.
Stereo, WMA 192 кВit/s, 44,1 kHz.
Выдавец ІП Алесь Калоша, 2006 г.
 

Дзеянне адбываецца ў 1521 — 1522 гг. у Рыме, дзе ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага знаходзіцца славуты паэт эпохі Рэнесансу аўтар геніяльнай паэмы «Песня пра зубра» Мікола Гусоўскі.
 

 трэкі з аўдыёкнігі

 


Паром празь Ля-Манш. Вершы.
Мн.: Логвінаў, 2006.— 156 с.
ISBN 985-6800-13-4
 

Уладзімер Арлоў вядомы найперш як аўтар папулярных гістарычных кніг «Міласьць князя Гераніма», «Сны імпэратара», «Каханак яе вялікасьці», «Час чумы», «Краіна Беларусь».

Свой чытач ёсьць і ў Арлова-паэта. Ягоная папярэдняя кніга вэрлібраў «Фаўна сноў» (1995) даўно зрабілася рарытэтам. Тэксты зь яе перакладаліся на ангельскую, францускую, нямецкую, чэскую, баўгарскую, украінскую, вугорскую ды іншыя эўрапейскія мовы.

У новай кнізе паэзіі аўтар працягвае свае рызыкоўныя падарожжы ў прасторы й часе.
 


Kochanek jej wysokości
Wrocław, 2006
Kolegium Europy Wschodniej (Seria «Biblioteka Białoruska»)
ISBN 83-89185-13-X
 

«Kochanek jej wysokości» to zbiór piętnastu opowiadań, esejów i nowel, powstałych w latach 1985—2004.

Mistrzowsko skomponowane, nie pozbawione humoru, szczypty ironii i cienia smutku, są owocem refleksji nad światem i ludzką naturą wspartych niezwykłą zdolnością wnikliwej obserwacji życia. Ich autor, Uładzimier Arłou, jest jednym z najbardziej poczytnych współczesnych pisarzy białoruskich.
 


Ад Полацка пачаўся Свет. Фота Сяргея Плыткевіча.
Мн.: Рыфтур, 2005.— 144 с.
 

Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду? Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? За што князя Усяслава Брачыслававіча празвалі Чарадзеем? Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Чаму Полацк стаў сталіцай ордэна езуітаў? Хто такі “Чорны афіцэр”? Дзе шукаць крыж Еўфрасінні Полацкай?

Кніга адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў.
 

Фотаздымкі з кнігі:  1, 2, 3
 


Сланы Ганібала: Выбраныя эсэ
Мн.: I.П. Логвінаў, 2005.— 396 с.
ISBN 985-6701-79-1
 

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў — своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль — у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену — нязьменна шукае Бларусь і беларусаў.

Эсэ «Незалежнасьць — гэта...», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.
 


Реквієм для бензопилки: Оповідання та повість
Пер. з білорус. Олександра Ірванця.
К.: Факт, 2005.— 272 с. (Сер. «Exceptis excipiendis»).
ISBN 966-359-037-8
 

«Реквієм для бензопилки» — збірка вибраної прози Уладзімера Арлова, найцікавішого на сьогодні білоруського прозаїка. Соковите письмо, грубуватий, але напрочуд людяний гумор — це невід’ємні риси стилю Арлова. Твори білоруського прозаїка перекладено 20 мовами світу, а це видання — перша книжка У.Арлова в Україні.


Час чумы: Гістарычныя аповесці, апавяданні.
Мн.: I.П. Логвінаў, 2005.— 208 с.
ISBN 985-6701-76-7
 

Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова.

У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры дзеяння якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і спрабуе ўратаваць ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгнанні на выспе святой Алены былы ўладар Еўропы Напалеон Банапарт. Аповесць «Дзень, калі ўпала страла» пераносіць чытача ў пачатак ХІІ стагоддзя, калі Полацкае княства вяло зацятае змаганне з крыжакамі.

Вострасюжэтнае апавяданне «Ордэн Белай Мышы» друкавалася не толькі ў Беларусі, але і перакладалася на польскую, чэшскую, украінскую і іспанскую мовы.
 


Каханак яе вялікасці: Гістарычныя апавяданні, эсэ.
Мн.: I.П. Логвінаў, 2004.— 252 с.
ISBN 985-6701-51-1
 

Уладзімір Арлоў лічыць, што гісторыя — гэта ўваскрашэнне. Сапраўды, уваскрашаючы падзеі мінулага, аднаўляючы нашу гістарычную памяць, мы, беларусы, і самі ўваскрасаем як еўрапейскі народ.

У кнігу папулярнага пісьменніка ўвайшлі ўжо вядомыя і новыя апавяданні, дзеянне ў якіх разгортваецца ў розныя эпохі. Сярод яе герояў — філосаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі, паўстанцы 1863 года, забойца цара Аляксандра I Ігнат Грынявіцкі... Побач з гістарычнымі асобамі чытач сустрэне і тых, чые імёны не трапілі ў энцыклапедыі — напрыклад, беларускую гетэру часоў Інфлянцкай вайны Дамініку або полацкага шляхціча, што прабавіў ноч з расейскай імператрыцай Кацярынай ІІ і застаўся пераможцам ў іх своеасаблівай дуэлі.
 


Адкусі галаву вароне. Эсэ.
«Наша Ніва» (Бібліятэка «Vostraja Brama», 7). 2003.— 176 с.
ISBN 9955-437-17-0
 

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.


Ордэн Белай Мышы: Аповесці, апавяданні.
Мн.: Маст. літ., 2003.— 301 с.
 

У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка... Усіх было па адным, і, дзякуючы гэтаму, краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву.

У кнігу ўвайшлі таксама новыя і ўжо знаёмыя чытачу творы з цыкла «Полацкія апавяданні» і іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.
 


Краіна Беларусь.
Друкарня «NEOGRAFIA», Martin, Slovakia, 2003.— 320 с., іл.
 

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку унікальныя летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фатаздымкі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.
 


Адкуль наш род: Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў.
Вільня: Наша Будучыня, 2003.— 127 с. Выданьне трэцяе.
ISBN 9986-9229-7-X
 

Кнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашай зямлі з’явіліся першыя людзі. Сярод герояў кнігі — князь Рагвалод і асветніца Еўфрасіння, Вітаўт Вялікі і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, пісьменнікі Францішак Багушэвіч і Максім Багдановіч...
 


Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 223 с. Выданьне трэцяе.
ISBN 9986-9229-7-X
 

Аўтары займальна і даступна расказваюць пра найбольш значныя падзеі дзесяці стагодзьдзяў, якія Беларусь прайшла з часоў легендарных Рагнеды і Рагвалода. Гэтая своеасаблівая кроніка пачынаеца ад 862 году, пад якім летапісы ўпершыню згадваюць Полацак, і заканчваецца 25 сакавіка 1918 году, калі была абвешчаная незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. У кнізе чатыры асноўныя раздзелы: «Старажытныя беларускія княствы», «Вялікае Княства Літоўскае», «Беларусь у Рэчы Паспалітай» і «Беларусь у Расейскай імпэрыі». Чытачу прапануюцца храналягічныя табліцы, дзе даты беларускай мінуўшчыны падаюцца параўнальна з падзеямі сусьветнай гісторыі. Кніга багата ілюстраваная мініяцюрамі летапісаў, сярэднявечнымі гравюрамі зь беларускіх і заходнеэўрапейскіх старадрукаў, рэдкімі фотаздымкамі.
 


Таямніцы Полацкай гісторыі. — 2-е выд., дап.
Мн.: Полымя, 2002.— 464 с.
 

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.

Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
 


Сны імператара: Апавяданні, аповесці, эсэ.
Мн.: Маст. літ., 2001.— 383 с.
(Беларуская проза XX стагоддзя)
ISBN 985-02-0500-8
 

Гісторыя Бепарусі — асноўная тэма творчасці Уладзіміра Арлова. Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі беларускага мінулага з часоў нашай першай дяржавы — Полацкага княства — да XX стагоддзя.

Чытача чакаюць сустрэчы з паэтам Міколам Гусоўскім, філосафам Казімірам Лышчынскім, паўстанцамі 1863 года, царазабойцам Ігнатам Грынявіцкім і іншымі вядомымі і невядомымі асобамі айчыннай гісторыі.
 


Десять веков белорусской истории (862—1918): События. Даты. Иллюстрации.
(В соавторстве с Генадзем Сагановичем).
Вильня: Наша Будучыня, 2001.— 223 с.: Илл.
ISBN 9986-9229-5-3
 

Авторы занимательно и доступно рассказывают о наиболее значительных событиях десяти столетий, которые Беларусь прошла со времен легендарных Рогнеды и Рогволода. Эта своеобразная хроника начинается с 862 года, когда впервые упоминается Полоцк, и заканчивается 25 марта 1918 года, когда была провозглашена независимость Белорусской Народной Республики. В книге четыре главы: «Древние белорусские княжества», «Великое Княжество Литовское», «Беларусь в Речи Посполитой» и «Беларусь в Российской империи». Читателям предлагаются хронологические таблицы, в которых даты белорусской старины даются в сравнении с событиями всемирной истории. Книга богато иллюстрирована миниатюрами из летописей, средневековыми гравюрами из белорусских и западноевропейских старопечатных изданий, редкими фотоснимками.

Для всех, кто интересуется историей своей Отчизны.
 


Requiem dla piły motorowej.
Białystok, 2000
 

Arłou jest tradycjonalistą, snującym swoje realistyczne fabuły na kanwie osobiście mu znanych wydarzeń i okoliczności, bez postmodernistycznych „sztuczek“ z formą, czasem narracji, narratorem mieszaniem gatunków, etc. Ma za to niezwykle wyczulone oko i ucho na life’s little ironies i inne życiowe drobiazgi, stanowiące o niepowtarzalnej aurze indywidualnej egzystencji. Jego dominującym tematem jest fascynujący i ciągle jeszcze nieprzebadany fenomen homo sovieticus — tu konkretnie: „socjalistyczny w treści, białoruski w formie“. Można oczywiście powiedzieć, że opowiadania Arłowa zebrane w niniejszym tomie stanowią literackie świadectwo procesu tracenia młodzieńczych złudzeń człowieka poddanego nieubłaganej obróbce potężnego i nieludzkiego systemu. Ale nie sposób nie zauważyć, że Arłou stara się unikać ferowania zbyt łatwych wyroków skazujących czy rozgrzeszeń, w wielu przypadkach pozostawiając moralną ocenę postępowania swoich bohaterów czytelnikom.
 


Еўфрасіння Полацкая.
Мн.: Полымя, 2000.— 272 с.
 

Полацкая князёўна Прадслава, якая жыла ў XII стагоддзі, у юныя гады пастрыглася ў манахіні, стала выдатнаю асветніцай, была прылічаная да святых і прызнаная нябеснаю апякункаю Беларускай зямлі.

Апрача папулярнага нарыса жыцця і духоўных подзвігаў святой, напісанага Уладзімірам Арловым, у кнігу ўключаны яе «Жыціе», а таксама паэтычныя і музычныя творы, прысвечаныя знакамітай палачанцы.
 


Жыватворны сімал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. / Животворный символ Отчизны. История Креста святой Евфросиньи Полоцкой.
Мн., Асар, 1998
 

Кніга прысвечана нацыянальнай рэліквіі беларускага народа — Крыжу святой Еўфрасінні Полацкай.

На аснове шырокага кола гістарычных крыніц і навуковай літаратуры аўтар апавядае пра стварэнне святыні і яе драматычны лёс у мінулыя стагоддзі. Чытач даведаеца таксама пра загадкавае знікненне Крыжа і яго пошукі ў наш час.

Асобны раздзел знаёміць з творчым подзвігам беларускага майстра Міколы Кузьміча, які ў гады адраджэння незалежнасці Беларусі ўзнавіў вобраз Крыжа яе нябеснай заступніцы.
 


Божая кароўка зь Пятай авэню.
Менск: Наша Ніва, 1998.— 186 с.
 

Кнігу складаюць эсэ, напісаныя пасьля вандровак па трох кантынэнтах. У Лёндане і Лепелі, у Гановэры, Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену аўтар нязьменна шукае беларусаў і Беларусь.
 


Рэквіем для бензапілы: Аповесці, апавяданні.
Мн.: Маст. літ., 1998.— 240 с.
 

Уладзімір Арлоў добра знаёмы чытачу як аўтар папулярных твораў, прысвечаных беларускай гісторыі. Новую кнгу яго прозы склалі аповесці і апавяданні на темы сучаснасці, але далёкае і блізкае мінулае, ствараючы своеасаблівую аўру, прысутнічае і тут. Творы маюць дынамічную, часам дэтэктыўную інтрыгу, прымушаючы чытача напружана сачыць за паваротамі сюжэта.
 


Тайны полоцкой истории.
Мн.: Беларусь, 1995.— 478 с.: ил.
ISBN 985-01-0067-2
 

Книга приглашает в путешествие по страницам полоцкой старины со времен язычества до начала XX в. Автор рассказывает о личностях и событиях, которые долгие годы замалчивались официальными историками. Читатель узнает о независимом Полоцком государстве и судьбе национальной реликвии — креста святой Евфросинии, о деятельности в Полоцке ордена иезуитов, событиях 1812 года, Полоцком кадетском корпусе.

Адресована студентам и старшеклассникам, а также всем, кому дороги история и будущее древнейшего белорусского города.
 


Фаўна сноў: Вершы.
Мн.: Маст. літ., 1995.— 95 с.
 

Уладзімір Арлоў — аўтар шматлікіх кніг прозы і паэтычнага зборніка «Там, за дзвярыма».

Гэтая кніга — другое рызыкоўнае падарожжа вядомага пісьменніка з абжытага мацерыка прозы да астравоў паэзіі.
 


Пяць мужчын у леснічоўцы: Аповесці, апавяданні, эсэ.
Мн.: Маст. літ., 1994.— 366 с. (З вякоў мінулых)
ISBN 5-340-01379-0
 

Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.
 


Мой радавод да пятага калена. Эсэ.
Менск: ВЦ «Бацькаўшчына», 1993.— 184 с.
ISBN 985-6026-02-4
 

Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».
 


Міласць князя Гераніма: Аповесці. Апавяданні.
Мн.: Юнацтва. 1993.— 272 с.
(Школьная бібліятэка)
 

У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання Івана Карпача («Міласць князя Гераніма») і іншых.
 


«Совершенно секретно», альбо Адзін дзень у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ.
Мн., 1992.— 80 с.
 

Беларускі народ стаў на шлях вяртання да самога сябе. Адбудаваць незалежную Бацькаўшчыну немагчыма без аднаўлення нашай амаль зруйнаванай памяці. Пра гістарычную самасвядомасць беларусаў, “белыя плямы” і “чорныя дзіркі” даўняга і нядаўняга мінулага і разважае аўтар гэтае кнігі. А назву ёй далі нататкі пра аднаго з фальсіфікатараў гісторыі Беларусі Лаўрэнція Абэцэдарскага.
 


Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі.
Мн.: Навука і тэхніка, 1992.— 52 с., іл.
(Нашыя славутыя землякі).
ISBN 5-343-00883-6
 

У кнізе апавядаецца пра трагічны лёс рэвалюцыянера-нарадавольца І.Грынявіцкага (1856—1881), які выканаў смяротны прысуд Аляксандру ІІ.

Для шырокага кола чытачоў.


Еўфрасіння Полацкая.
Мн.: Маст. літ., 1992.— 220 с., іл.
(Святыя зямлі Беларускай).
ISBN 5-340-01238-7
 

Кніга прысвечана святой Еўфрасінні Полацкай — патронцы Беларусі.

Полацкая князёўна Прадслава, якая жыла ў XII стагоддзі, у юныя гады пастрыглася ў манастыр, стала выдатнаю асветніцай, а пасля была прылічана да святых і прызнаная нябеснаю апякункаю Беларускай зямлі.

Апрача папулярнага нарыса жыцця і духоўных подзвігаў святой, у кнігу ўключана яе «Жыціе», звернутыя да Еўфрасінні Полацкай малітвы, а таксама аповяд пра загадкавае знікненне і пошукі нацыянальнай рэліквіі — крыжа, створанага на заказ падзвіжніцы ў 1161 годзе.
 


Рандэву на манеўрах: Аповесць, апавяданні.
Мн.: Маст. літ., 1992.— 271 с.
ISBN 5-340-00984-X
 

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час.

Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.
 


Там, за дзвярыма: Вершы ў прозе.
Мн.: Маст. літ., 1991.— 94 с.
 

Уладзімір Арлоў вядомы як аўтар гістарычных апавяданняў і аповесцяў. У кнізе «Там, за дзвярыма» сабраны ягоныя вершы-версеты, якія ўзніклі на памежжы паэзіі і прозы, у тым магічным полі, дзе будзённае сустракаецца з ірэальным, сённяшняе пранікае ў далёкае мінулае, а мінуласць ператвараецца ў прышласць. Творы аб’ядноўвае адвечны матыў пошуку суладнасці паміж чалавекам і светам.
 


Пока не погасла свеча: Повести и рассказы.
М.: Мол. гвардия, 1990.— 302 с.
 

В сборник вошли произведения о жизни современного города, деревни, о молодежи, а также произведения исторические, в которых автор, историк по образованию, воссоздает быт, нравы и общественно-историческую атмосферу времен правления великого князя Владимира Полоцкого; рисует образ поэта-гуманиста эпохи Возрождения Миколы Гусовского, народовольца Игната Гриневицкого и др.
 


Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая.
Мн.: Навука і тэхніка, 1989.— 53 с., [8] л. іл.
(Нашы славутыя землякі).
ISBN 5-343-00602-7
 

У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў манастыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю талентаў, брала чынны ўдзел у грамадзка-палітычным і культурным жыцці Полацкага княства.

Для шырокага кола чытачоў.
 


Дзень, калі ўпала страла: Аповесці і апавяданні.
Мн.: Маст. літ., 1988.— 233 c.
 

Кніга «Дзень, калі ўпала страла» прысвечана гістарычнаму мінуламу беларускага народа. Сярод яе герояў — князь Уладзімір Полацкі, які ўзначальваў мужную барацьбу палачан з наступам крыжакоў, выдатны філосаф-атэіст XVII ст. Казімір Лышчынскі, вальнадумца Аляксандр Незабытоўскі, удзельнікі паўстання 1863—1864 гг., рэвалюцыянер-нарадаволец Ігнат Грынявіцкі і іншыя.

Падзеі ў апавяданнях і аповесцях, што склалі кнігу, адбываюцца ў розныя эпохі, але яе герояў яднае пачуццё патрыятызму, клопат аб будучыні роднай зямлі, дзеля якой яны гатовыя ахвяраваць жыццём.
 


Добры дзень, мая Шыпшына: Апавяданні, аповесць.
Мн.: Маст. літ., 1986.— 191 с. (Першая кніга празаіка).
 

Апавяданні, якія складаюць кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына», напісаны пераважна пра нашых маладых сучаснікаў. Аўтар засяроджвае ўвагу на ўнутраным свеце сваіх герояў, паказвае спасціжэнне імі сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Героі кнігі трапляюць у няпростыя жыццёвыя сітуацыі, трымаючы своеасаблівы экзамен на маральную сталасць.

Галоўную тэму апавяданняў працягвае аповесць «I вярталіся мы...».
 

 

 

  Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы