| |
Паром празь Ля-Манш
Вершы
Вярнуцца да Зьместу
25 сакавіка
У краіне,
на вуліцах якой
ідзе паляваньне
на паэтаў
і проста на людзей,
што гавораць на мове
сваіх продкаў,
пачынаеш асабліва цаніць
смак віна
і сьвежага хлеба,
талент жаночых вуснаў
і тое, што сёньня
зноў удалося
своечасова прыйсьці
на спатканьне.
Далей: У лябірынце
|
|