|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Бібліятэка імя Скарыны ў Лёндане
 Вечар, які бавішудваіх з “Sarmatiae Europeae
 
 
 descriptio...”,
  | * “Хроніка Эўрапейскай Сарматыі...”, 1581 (лац.). |  MDLXXXI*
 віцебскага камэнданта
 Аляксандра Гваніні,
 не вяшчуе нічога,
 апрача ленаватай чародкі думак
 пра ўвішнага італійца,
 што з маўклівага дазволу Кліё
 беспардонна сьпісваў
 у свайго падначаленага
 Мацея Стрыйкоўскага.
 (Абвінавачаньне ў плягіяце
 здымаецца з прычыны даўніны.)
 Зялёны авал сьвятла
 на велічным стале,
 вартым штабу маршала Нэя,
 дзе шарыкавая асадка
 на месцы цяжэзнага каламара
 з пазалочанымі музамі і гусіным пяром
 выглядае як міні-спадніца
 на шчадралюбных клубах
 каралевы Боны.
 Легкадумныя дыялёгі
 з героямі гравюраў
 на ломкіх аркушах in folio
 колеру леташняй аўсянае саломы.
 Вялікаму князю Альгерду
 можна выказаць шчырае спачуваньне
 (калі летапісцы, як зазвычай,
 ня ўводзяць нас у зман),
 што ён ня ведаў смаку
 перабрадзілага вінаграднага соку.
 У Віценя
 ніхто не замінае запытацца
 пра эпікурэйскія вусы
 карчомнага заўсёдніка,
 а яго мосьць Скіргайла
 няхай узгадае, як полацкія месьцічы
 прывязалі яго задам наперад
 
 
 да старое кабылы.
  | ** Кнігі маюць свой лёс (лац.) |  Habent sua fata libelli** —
 аздобленае пацінаю выслоўе
 таксама гучыць легкаважна.
 I раптам
 ад паліцы з гатычнымі шрыфтамі
 вее трывожны ветрык.
 Тамы ў цісьнёных пераплётах
 спакваля поўняцца непрыхільнасьцю.
 Альгерд
 на тытульным аркушы
 пагардліва падцінае вусны.
 Сьвідрыгайла
 выцягвае з тула стралу.
 Нічога добрага не абяцае
 насуплены пагляд
 Вітаўта.
 Цяжкія завесы
 набываюць зьнячэўку
 скульптурную рэльефнасьць —
 іх хочацца падняць, каб пераканацца,
 што там сапраўды пуста,
 але лепей пакінуць
 гэтыя падазроныя складкі ў спакоі.
 Стары лёнданскі дом
 абуджаецца якраз у тую хвіліну,
 калі ты неабачліва аказаўся
 ягоным закладнікам,
 дом,
 які прасьцюжана ўздыхае,
 які бярэ ўнізе нечай рукою
 тэлефон,
 прымушаючы ўявіць стол бастыёнам
 і пасунуць бліжэй
 сьціплы томік in quarto
 пад даўжэзнай барокавай назваю
 “Собрание припадков краткое...” еtс.,
 здаецца, адзіную кнігу,
 выдрукаваную па-беларуску
 за ўсё доўгае XVIII стагодзьдзе.
 (Факт, безумоўна, з гаркавым прысмакам,
 хоць стагодзьдзе ўсё ж прамінула ня марна.)
 Нешта дзеецца з часам:
 стагодзьдзі набываюць
 розную працягласьць і шчыльнасьць і,
 што самае небясьпечнае,
 пачынаюць дыфузаваць,
 у выніку чаго
 твой 1994-ты можа апынуцца дзе-небудзь
 паміж Вялікай францускай рэвалюцыяй
 і Люі Філіпам...
 Каб упэўніцца, што зьменыяшчэ не зрабіліся незваротнымі,
 ты асьцярожна сустракаесься вачыма
 зь люстрам кніжнае вітрыны.
 Павагаўшыся, люстра пацьвярджае:
 гэты чалавек — пакуль што ты.
 Далей: Вучыла бабуля   |  |