|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Нашэсьце мятлушак
 У ліпенігорад захапілі
 белыя мятлушкі.
 Яны кружыліся
 вакол поўні
 і вулічных ліхтарняў,
 езьдзілі ў тралейбусах і
 кватаравалі на кніжных паліцах
 над ложкам.
 Яны апускаліся нам на плечы,
 калі мы любілі адно аднаго
 перад нашым суўдзельнікам —
 авальным люстэркам,
 і зьняможана засыналі
 на набітых эратычнымі фантазіямі
 падушках.
 Яны будзілі нас,
 асьцярожна апускаючыся
 на павекі,
 пад якімі круціліся
 відэастужкі сноў,
 і ў завейным танцы
 паўтаралі рыфмы і рытмы
 нашае юравабнасьці.
 Ты лічыла мятлушак
 нечымі душамі
 і паіла віном.
 Я называў іх
 дзіцячымі ўспамінамі
 і частаваў марозівам...
 Аднойчы ты сказала,
 што вынайшла
 магічную формулу
 пераўвасабленьня
 ў мятлушку і,
 абдымаючы цябе ў той вечар,
 я ўжо ведаў
 твой выбар.
 Далей: Закаханыя глуханямыя   |  |