|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Падарожнікі
 Трое мужчынідуць паўзь мяне
 па чыстым сьнезе —
 тры ланцужкі сьлядоў
 цягнуцца за імі.
 Трое маіх сяброў
 ідуць па белай нерушы,
 і ланцужкі іх сьлядоў
 абрываюцца.
 Спачатку за адным,
 потым за другім,
 потым за трэцім.
 Трое маіх сяброў
 ідуць па сьнезе,
 не пакідаючы сьлядоў.
 Чаму за вамі няма сьлядоў? —
 спалохана крычу я.
 Я маўчаў,
 калі трэба было гаварыць,
 адказвае першы.
 Я гаварыў,
 калі трэба было маўчаць,
 адказвае другі.
 А ты, мой самы дарагі сябра,
 чаму ты не азірнуўся?
 Ён глухі,
 адказвае першы.
 Ён нямы,
 адказвае другі.
 Трое падарожнікаў
 ідуць паўзь мяне
 па чыстым сьнезе.
 Далей: Прага   |  |