навіныжыцьцяпіскнігітворыкрытыкафота
 

 

Паром празь Ля-Манш

Вершы

Вярнуцца да Зьместу

Поплаў
 

Сярод высокай травы і красак
вядзе мяне бабуля
па поплаве.
Гэта смолкі,
паказвае яна.
А гэта зязюльчыны сьлёзкі.
А вось гэта — ястрэц.
А ў той кветкі няма назвы,
бо яна —
кветка твайго лесу і
ты сам назавеш яе,
калі вырасьцеш.

Гуляе па поплаве вецер.
Боязна мне:
а раптам,
пакуль вырасту,
скосяць кветку і не пасьпею
даць ёй найменьня?

Маўчыць бабуля.
Мацнее вецер.
Стаю самотны
на сенажаці.

Далей: Фаўна сноў

 

 

 

  Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы