|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Прадчуваньне
 КепуркаУладзімера Караткевіча і
 зьлёгку правінцыйнае
 гіпсавае аблічча
 Станіслава Манюшкі.
 Шапаткі рой
 нязвыклых пяшчотных імёнаў і
 дзьве шаравыя маланкі
 ў небе
 над далінаю канапы.
 Сунічны пах дыні і
 прыціснуты да шкла
 чоўнік далоні,
 які паплыве
 празь некалькі краінаў.
 Адчуваньне, што цябе
 проста ампутавалі
 без усякага наркозу...
 Бутэлька нясмачнага цёплага
 піва,
 на дне якой хаваецца
 веданьне:
 гэты жнівеньскі дзень
 прысьніцца мне
 пасьля сьмерці,
 пакуль што адтэрмінаванай
 да XXI стагодзьдзя.
 Далей: Над местам   |  |