|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Ранішні верш пра твае грудкі
 У панядзелаксьвяціла сонца, і
 твае грудкі
 пахлі лявандаю,
 а прыклаўшы да іх вуха,
 можна было пачуць
 бурштынавую музыку
 Грыга.
 У аўторак
 церусіў дождж, і
 твае грудкі
 купаліся ў водары язьміну,
 а смочкі таілі смак
 вішнёвага лікёру.
 У сераду
 было хмурна, і
 я параўнаў
 твае грудкі
 зь дзьвюма козачкамі
 на зялёным схіле
 вінаградніку —
 бо яны частавалі мяне
 мускатным віном.
 У чацьвер
 усхадзіўся вецер,
 а пад атласнай скураю
 тваіх грудак
 пералівалася
 лютневая мэлёдыя
 невядомага кампазытара
 XVI стагодзьдзя,
 кантрапунктам якой
 быў дымок
 ляснога вогнішча,
 якім цягнула
 з-пад пашак.
 Сёньня
 грудкі ня пахлі нічым —
 напэўна таму,
 што гэта былі
 не твае грудкі.
 Далей: Што бывае ў траўні   |  |