| |
Паром празь Ля-Манш
Вершы
Вярнуцца да Зьместу
Сустрэчныя
Хто гэты стары,
што спрабуе разьлічыцца за віно
старадаўнімі манэтамі
зь сьцёртымі профілямі?
Хто гэтая жанчына,
што чытае ў мэтро ліст,
напісаны маім почыркам?
Хто гэтае дзіця,
што бесклапотна напявае
імёны маёй каханай,
вядомыя
толькі ёй і мне?
Далей: Парыжанка з Кносу
|
|