|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Вестка пра нас
 Даўно няма нашайўтравелае сьцежкі,
 а цёплая антэна
 сьпічастага валуна
 дагэтуль пасылае ў сусьвет
 тое самае паведамленьне
 пра
 белыя мяцёлкі
 адцьвілага скрыпеню,
 расплаўленае ў сонцы лісьцё
 маладой арабіны,
 двух рудых мурашоў
 на вузкай далоні
 і халаднаватыя клубы
 дарослай дзяўчынкі,
 якую ніколі не кахаў,
 якую ніколі не забуду.
 Далей: Мая полацкая канапа   |  |