| |
Паром празь Ля-Манш
Вершы
Вярнуцца да Зьместу
Згадка пра мора
Калі зрастуцца
нашы нэрвовыя валаконцы,
калі мае леўкацыты
пабягуць па тваіх хрызалітавых жылках,
калі салёныя рукі
ператворацца ў плаўнікі
і
мы сьлізганём
у аквамарынавыя глыбіні,
з тэрасы ўвойдзе
паважная чайка і,
нахіліўшы набок галаву,
строга прамовіць:
запомніце гэты дзень,
сёньня —
сьвята найкарацейшага ценю.
Далей: Оксфард
|
|