|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Чатыры вятры
 Чатыры вятрыпрыляцяць да мяне
 на другі дзень
 Вялікадня,
 і ў кожнага будзе
 жаночае імя.
 Усходні
 будуць зваць
 зусім банальна,
 затое некалі ён атрымаў
 пяшчотную мянушку,
 якая чамусьці нагадвае
 ласку.
 Вецер з захаду
 будзе мець
 летапіснае імя
 каралеўны
 і прынясе водар
 ранішняй кавы.
 Паўдзённы вецер
 мядова запахне
 шыпшынавай кветкай
 з скрыжаваньня
 дзьвюх цёплых
 сьцежак.
 У паўночнага
 будзе балцкае імя,
 і маё сэрца зашчыміць, бо
 я забуду яго,
 а ўспомню толькі
 стары невад,
 набрынялы вільготным пахам,
 што кропля за кропляю
 сьцякае
 ў салёныя сьляды
 босых ножак.
 Цэлы дзеньбудуць кружляць вакол дому
 чатыры вятры,
 а ўвечары
 апусьціцца зь неба
 ласкавая вусьціш,
 якую завуць
 так, як цябе.
 Далей: Архіўны ўік-энд   |  |