| |
Паром празь Ля-Манш
Вершы
Вярнуцца да Зьместу
Déjà vu*
Новае расчараваньне
|
* Тое, што ўжо бачыў (франц.).
|
зьявіцца ў знаёмым абліччы:
цёплага надвячорка зь цішынёю,
што зьвіла гняздо ў тэлефоне;
цнатлівай ночы з “Вeatles”,
якія ў сьне
сыграюць разьвітальнае “Let It Be”;
бязьмежна-пустэльнага ложка
зь нядзеляю на даляглядзе;
пачатага рукапісу,
які ні да кога не прыраўнуе;
белагрудай коткі,
якая ўладкуецца на стале,
зусім паважна лічачы,
што дапамагае пісаць;
кароткага дожджыка,
які дзесьці пакратае лапкамі
жоўтую парасонку;
званка старой прыяцелькі,
чыё каханьне шмат гадоў таму
разьмінулася з тваім каханьнем;
вечаровага сябра,
які зьдзівіцца, калі ты
папросіш цыгарэту...
Далей: Вяртаньне ў Менск
|
|