|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Дзьвінскі вецер
 Надзейны смак маміных смочакля вакна зь відам на
 ператвораны ў вар’ятню
 кляштар францысканаў,
 смак вады дзьвінскае лукавіны,
 якая рыхтавала мне
 цёплае месца сярод сваіх
 тапельцаў,
 ледзянцовы смак вуснаў
 юнай распусьніцы
 пад перакуленым у вербалозе
 чоўнам,
 смак першага глытку
 схаванай бабулінай самагонкі,
 горды смак крыві
 з разьбітых у бойцы
 з зарэчнай шпаною
 кулакоў,
 гаючы смак ветру,
 адной зь нешматлікіх,
 як зазначыў калега Камю,
 чыстых рэчаў,
 марскі смак жаночага лона,
 смак бясконцасьці,
 што кладзецца на вусны
 ў зімовыя месяцавыя ночы...
 А з будучыні
 ўжо ляціць насустрач
 тая,
 чый пацалунак,
 як вясёлка над жыцьцём,
 тоіць у сабе
 ўсе знаёмыя і нязьведаныя
 смакі зь іх адценьнямі,
 тая,
 якой вядомыя ўсе мае шляхі й сховы,
 тая,
 што кожную хвілю гатовая
 грацыёзна апусьціцца
 на маё плячо.
 Далей: Вестка пра нас   |  |