|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Гарышча
 Ня лазь на гарышча,наказвае бабуля,
 дзіўнае чыніцца там:
 няма нікога,
 ды гавораць нейкія людзі,
 плача дзіця, а ўчора
 круціўся сам сабою
 калаўротак.
 Дзень навылётсяджу я ціхутка на печы —
 слухаю гарышча:
 сьмяюцца там дзеці,
 гігоча прыцішана конь,
 стоена дыхае хтосьці,
 слухаючы хату
 або птушак на вільчыку.
 Мы жывем у хаце,над намі жыве гарышча,
 над гарышчам — неба.
 Далей: Бэрлінская фантазія   |  |