навіныжыцьцяпіскнігітворыкрытыкафота
 

 

Паром празь Ля-Манш

Вершы

Вярнуцца да Зьместу

Манэта
 

Гэтую манэту
знайшоў я ў маленстве
на дзьвінскім беразе
пасьля паводкі.

Вызвалялася манэта ад паціны
і зноў пакрывалася ёю.
Сьціраліся на манэце
цьмяныя надпісы —
выступалі новыя.
Зьнікалі на ёй
старыя гербы й партрэты —
узьнікалі новыя гербы і профілі.

Купляў я за гэтую манэту
нянавісьць.
Купляў за яе
славу.
Нават каханьне
купляў я за яе.
Ды кожны раз
вярталася да мяне мая манэта...

Прыйду на дзьвінскі бераг
пасьля паводкі,
запытаюся ў сябе самога:
дзеля чаго знайшоў ты ў маленстве
гэтую манэту?

Далей: Эпітафія маёй котцы

 

 

 

  Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы