|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Нарач
 У вазе на тваім стале,схаваўшыся ў букеце
 леташніх сухацьветаў,
 сьпіць жнівеньская сьпёка,
 якой сьніцца
 кранутая лёгкім загарам,
 стамлёная сонцам і любоўю
 цеплакроўная рыбіна,
 што лена варушыць
 ружовымі плаўнікамі
 ў смарагдавай сьвежасьці
 падводнага лесу,
 які ўзгадаецца раптам
 на вышыні 35 000 футаў
 над пашытай
 з брунатных і зялёных лапікаў
 вясковай коўдраю
 Шатляндыі.
 Далей: Люндуш белы, кір папяловы   |  |