|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Прадзіва Сьвятой Дзевы
 Адкрываю канвэртз страхам:
 а раптам твой ліст
 станецца
 лубянай старонкаю
 палімпсэсту
 альбо
 глінянай таблічкаю
 з вусенямі
 няўцямных герогліфаў,
 але папера разгортваецца
 ў тонкі лісток
 срэбра
 і зьвініць
 крышталёвым рэхам
 твайго наструнена-адданага
 цела,
 а гаўбец
 мякка адрываецца ад сьцяны
 і плыве праз грызайль
 імжыстага гораду
 ў трымклівую верасовую
 вусьціш,
 навылёт прашытую
 срэбнымі ніткамі,
 якія ты называла
 прадзівам
 Сьвятое Дзевы.
 Далей: Партыя ў більярд   |  |