|  |   Паром празь Ля-Манш Вершы Вярнуцца да Зьместу Раніца 29 сакавіка 1994 году
 Гарбата з малакомпасьля ўчарашняга пітва,
 якое, кажуць, ганараваў
 яго зямляк Робэрт Бэрнз
 (ягоныя вершы, прызнайся,
 падабаюцца табе меней
 за яго ўлюбёны напой),
 здаецца слабаватаю.
 “The Guardian” паведамляе:
 учора ў Парыжы памёр Эжэн Ёнэска,
 кароль абсурду,
 які
 разам з двухгадовай ахвяраю
 тамтэйшых пэдафілаў
 рахмана глядзіць на цябе з газэтнае паласы,
 зьняты на асноведзі сьцяны
 з партрэтам насарога ў натуральны памер.
 З кухоннай форткі
 бліскае бурштынавым вокам
 садовая вавёрка,
 што сьцягнула з стала
 востры кавалачак
 белага шакаляду з арэхамі.
 Такія вавёркі ўжо ня ўмеюць
 скакаць з дрэва на дрэва —
 перабягаюць ад яблыні да яблыні
 па прысоленай градам селязінавай траве,
 падобныя да пацяжэлых цыркавых гімнастак
 у адстаўцы,
 якіх калісьці любілі капітаны й маёры
 паветраных сілаў Яе Вялікасьці.
 Ты раптам успамінаеш,колькі табе споўнілася летась.
 Далей: Доўгае разьвітаньне   |  |